4 студзеня на аграсядзібе «Ёлкі-палкі» народны фальклорны калектыў «Багатуха» Быхаўскага РЦК сустракаў дэлегацыю з Расіі.
Аграсядзіба «Ёлкі-палка» размешчана ў невялікай вёсачцы Вараніно, у адным з жывапіснейшых месцаў нашага раёна. Радушша і высокі узровень гасціннасці гаспадароў адчуваецца ва ўсім. Да кожнага госця ў гападароў свой падыход.
Беларускі народ — гасцінны і сардэчны. Госцю, асабліва шаноўнаму, давалі за сталом самае пачэснае месца — на покуці. На стале былі самыя лепшыя стравы і прысмакі. Нават калі частаваць было нечым, неслі на стол усё, што было.
Госці ў хату — беларусы
Рассцілаюць на сталах
Саматканыя абрусы,
Вараць бульбу ў саганах.
Гаспадар сядзібы абавязкова угосціць вас сваёй унікальнай наліўкай, прыгатаванай на асабістамі рацэпту, а таксама «Хранавухай», а таксама смачным напіткам пад назвай «Клюкаўка».
Добра сустракалі гасцей з Расіі на аграсядзібе «Ёлкі-палкі». Пакуль госці частаваліся смачнымі стравамі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Багатуха» спявалі для іх народныя беларускія песні. Расіяне прымалі ўдзел у гульнях «Слуцкія паясы», Лапцікі" , Падушачка«, «Лявоніха па-беларуску». Для іх правялі аўкцыён на веданне страў з бульбы.У якасці падарункаў госці атрымалі абярэгавыя лялькі, зробленыя удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Нашы рукі- не для скукі» Быхаўскага РЦК.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»














































© 2018г.