10 сентября 2020, 04:01
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Батлейка вітае сяброў

Батлейка вітае сяброў

30 студзеня ў памяшканні Быхаўскага раённага Цэнтра культуры сабраліся работнікі культуры і тыя хто раней рабіў у культуры на творчую сустрэчу пад назвай «Батлейка вітае сяброў». Чаму менавіта сустрэчу прысвяцілі знаёмству з тэатрам «Батлейка» , а таму што пастаноўкі ў выкананні тэатра «Батлейка» з захапленнем глядзяць і дзеці і дарослыя.

Удзельнікі тэатра гульні «Карусель» далучаюць як дзяцей так і дарослых да фарміравання паважных адносін да нацыянальнай спадчыны, культуры, адказнасці за іх захаванне і развіццё праз знаёмства з беларускімі абрадамі, гульнямі,казкамі, знаёмства з бытам, прадметамі хатняга абіхода, якімі карысталіся нашы продкі раней. Удзельнікам прадстаўляецца магчымасць паўдзельнікаць у беларусіх гульнях «Міхасёў лапцік», " Слуцкія паясы«, «Вясёлы капялюш» і іншых. З задавальненнем хлопцы і дзяўчаты танцуюць «Лявоніху па-Быхаўскі», паказваюць свой спрыт пры разгадванні беларускіх прыказак. Але ўсёж найбольшую зацікаўленасць праяўляюць удзельнікі праграмы да хатніх прылад, з дапамогай якіх іграюць знакамітую беларускую «Лявоніху».

Датыкнуцца да жывой гісторыі сваіх продкаў, здзейсніць своеасаблівае падарожжа праз час для ўдзельнікаў творчай сустрэчы «Батлейка вітае сяброў» не толькі захапляльна і цікава, але і карысна.

Святлана Садамевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт