10 сентября 2020, 03:29
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовыЁн быў абвешчаны ЮНЕСКА. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

 Напярэдадні свята  Роднай мовы, а менавіта 19 лютага, удзельнікі тэатра гульні “Карусель”  Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў трэццяга класа  ДУА “Сярэдняя школа №3” пазнавальна-забаўляльную праграму “Гучы, родная мова”. Падчас якой дзеці адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, гулялі ў пазнавальныя  і рухомыя гульні.Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разыгралі перад сваімі сябрамі  беларускую казку “Курачка раба”, ролі якой выканалі экспромтам.

Падчас завяршэння праграмы дзеці ў якасці падарунка атрымалі маленькага саламянага павучка які будзе аберагаць іх ад усякіх няўзгод.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”.

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт