10 сентября 2020, 04:01
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Мітынг-рэквіем «Трывожны гул Чарнобыльскіх званоў»

Мітынг-рэквіем «Трывожны гул Чарнобыльскіх званоў»

Дваццаць чацвёртага красавіка на Кастрычнікай плошчы у Быхаве прайшоў мітынг-рэквіем да 34-й гадавіны аварыі на ЧАЭС «Трывожны гул Чарнобыльскіх званоў».

Хоць прайшло ўжо больш за 30 гадоў і мы часткова звыкліся з Чарнобыльскай бядой, але забываць яе мы не маем права.

Наша родная Быхаўшчына з ліку тых гарадоў і вёсак, якія найбольш пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы. Але, як і другія раёны нашай Айчыны, яна не здалася, выжыла і прадоўжыла сваё развіццё. Як і раней каласіцца на нівах жыта, нараджаюцца дзеці, вясной прылятаюць у свае гнёзды птушкі. Нашая зямелька чысціцца ад чорнай бяды.

На мітынгу прысутнічалі кіраўніцтва раёна, ліквідатары наступстваў Чарнобыльскай аварыі, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, благачынны па Быхаўскай акрузе пратаірэй Мікалай. У выкананні Ганны Сафанькаовай прагучала песня «Бацькаўшчына».

Жыццё дало нам жорсткі ўрок. І кожны павінен вынесці з яго вельмі важную выснову: мы- гападары свайго лёсу, а гэта значыць, гаспадары жыцця і зямлі. І трэба дзейнічаць. Трэба жыць, каб больш ніхто і ніколі не адчуў такога болю. Трэба памятаць, што разам мы зможам перамагчы любую бяду.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт