10 сентября 2020, 02:43
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Паказ тэатра “Батлейка”

Паказ тэатра “Батлейка”

У парку 50 год Перамогі ў Быхаве працуе дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Кожную суботу работнікі Быхаўскага раённаага Цэнтра культуры запрашаюць сюды  хлопчыкаў і дзяўчынак каб разам цікава правесці вольную гадзіну.

13 чэрвеня для хлопчыкаў і дзяўчынак быў наладжаны паказ тэатра “Батлейка”, які дзейнічае пры РЦК з 1997 года. Увазе дзяцей прапанавалі некалькі беларускіх казак.  Чаму менавіта сустрэчу  прысвяцілі знаёмству з тэатрам “Батлейка” , а таму што пастаноўкі ў выкананні тэатра “Батлейка” з захапленнем глядзяць і дзеці  і дарослыя. Удзельнікі батлеечнага тэатра далучаюць як дзяцей  так і дарослых да фарміравання паважных адносін да нацыянальнай спадчыны, культуры, адказнасці за іх захаванне і развіццё праз знаёмства з беларускімі абрадамі, гульнямі,казкамі, знаёмства з бытам, прадметамі хатняга абіхода, якімі карысталіся нашы продкі раней.

Датыкнуцца да жывой гісторыі сваіх продкаў, здзейсніць своеасаблівае падарожжа праз час для дзяцей не толькі захапляльна і цікава, але і карысна.

Потым хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў рухомыя гульні.

Удзельнікі тэатра Батлейка таксама зрабілі відэазапіс  казкі пад назвай “Казка пра гападара Хвядоса, яго дачку Настачкуі жончыну дачку Хвеську”. Гэту казку могуць паглядзець усе жадаючыя ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» альбо «Одноклассники».

Святлана Саламевич, загадчык метадычнага аддзела
ДУК “Цэнтрализаваная клубная систэма Быхащскага раёна”

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт