10 сентября 2020, 02:44
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Свята «Зажынкі»

Свята «Зажынкі»

20 ліпеня, на полі СВК «Навабыхаўскі» Быхаўскага раёна, адбылося свята «Зажынкі». У гэты дзень сабраліся разам камбайнёры, кіраўнікі гаспадарак раёна, удзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры, каб яшчэ раз пакланіцца нашай зямельцы-маці, пакланіцца налітому коласу, кожнай тоненькай сцяблінцы, бо гэта-наша жыццё. Вядучыя мерапрыемства Талака і Жыцень прапанавала ўсім яшчэ раз верна і аддана паслужыць сваёй зямлі і хлебу, як служылі заўсёды нашы продкі.

Распачаў свята старшыня Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Васільевіч Марціновіч. Потым уддзельнікі мастацкай самадзейнасці выканалі абрад «Зажынкі», пад час якога жнейкі зажалі першы сноп і перадалі яго гаспадару раёна. Прынеслі з сабой жанчыны таксама яшчэ і вянок з шырокага поля, з ядранога жыта, які ўручылі гаспадару СВК «Новабыхаўскі». Гападару- вянок, а камбайнёрам —квасу збанок. Удзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Багатуха» праспявалі жніўныя песні, пасля чаго камбайнёры прыняліся за справу.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт