20 мая 2024, 18:06
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

На апаратнай нарадзе

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

На мінулым тыдні ў раёне здарыліся тры пажары — два ў горадзе Быхаве, адзін у вёсцы Новы Быхаў, дзе загінуў чалавек. Іх прычыны высвятляюцца, вось толькі чалавека ўжо не вернеш, хаця ён і злоўжываў спіртнымі напоямі. Аб гэтым у вёсцы ведалі ўсе, але ніхто не паклапаціўся папярэдзіць бяду.

Такую выснову зрабіў на апаратнай нарадзе ў панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін, калі начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ясеў даклаў яму аб трагедыі. І гэта зразумела. Пажарныя, сельвыканкамы, дэпутацкі актыў, кіраўнікі арганізацый вядуць проціпажарную прафілактычную работу на месцах, ды, відаць, недастаткова, калі агонь знішчае не толькі пабудовы, маёмасць, а і забірае часам жыццё людзей.

Моцныя маразы ўжо адступілі, пачаў ісці невялікі снег, але сіноптыкі папярэджваюць аб набліжэнні снегападаў. Да іх трэба быць гатовымі, таму кіраўнік раёна пачаргова выслухаў начальніка ДРБУ-196 Аляксандра Шабанава, начальніка ДЭУ-76 Уладзіміра Шматава і начальніка раёна электрасетак Андрэя Вайцянкова, каб ведаць рэальную сітуацыю. І, трэба сказаць, дарожнікі, энергетыкі гатовыя да ўсяго, але ёсць прычыны, якія могуць перашкодзіць своечасова ўбіраць снег. Аляксандр Уладзіміравіч паскардзіўся на хранічныя неразлікі суб’ектаў гаспадарання за аказаныя ім паслугі па 9-10 месяцаў. З-за гэтага не хапае грошай набыць дызельнае паліва для снегаачышчальнай тэхнікі.

Уладзіміра Анатольевіча хвалюе іншая праблема. Паколькі на мясцовыя АЗС недастаткова завозіцца дызельнага паліва, то ягоная арганізацыя вымушана ездзіць за ім у Магілёў, што цягне за сабою нікому не патрэбныя затраты.

Што датычыцца камунальнікаў, то, па словах прадстаўніка УКП «Жылкамгас» Сяргея Ільянкова, у іх паліва да снегаўборачнай тэхнікі ёсць, яна спраўная.

Гатовыя да работы ў экстрымальных умовах энергетыкі.

Абмяркоўваліся таксама іншыя надзённыя пытанні, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт