10 сентября 2020, 03:25
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

«Моладзь Быхаўшчыны аб'яднайся»

Родная мова — гэта самае цудоўнае, што можа быць у беларускага народа, у кожнага з нас. Мы нечаста гутарым на сваёй урачыстай, цудоўнай мове. А чаму? Мяне вельмi хвалюе гэта пытанне, таму я i вырашыла зрабiць невялiчкi эксперымент i правесцi акцыю. Сутнасць майго эксперыменту — гутарыць на роднай мове ўсюды: з бацькамi, з сябрамi i абавязкова ў лiцэi. Аб яе правядзеннi я размясцiла iнфармацыю ў группе ГА «БРСМ» «Моладзь Быхаўшчыны аб’яднайся» сацыяльнай сетцы «У кантакце».

Сутнасць акцыi для школьнiкаў заключалася ў тым, каб правесцi Дзень роднай мовы: размаўляць па-беларуску, наладзiць конкурс на лепшую лiстоўку, цi вечарыну, прысвечаную беларускiм пiсьменнiкам.

А ў сценах роднага лiцэя мы правялi мерапрыемства, у якім прынялі актыўны ўдзел усе навучэнцы.

Я лiчу, што кожны з нас можа зберагчы родную мову, не даць ёй згінуць, можа паспрыяць яе росквiту. Ад нас залежыць — цi будуць нашы дзецi размаўляць па-беларуску. Як вырашэнне гэтай праблемы я прапаную праводзiць Днi беларускай мовы як мага часцей.

Пасля правяздення акцыi я яшчэ раз упэўнiлася, што беларуская мова жывая, патрэбная нам, беларусам, i што яна цiкавiць сучасную моладзь.

Другi сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Андрэйчыкава

 

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт