17 мая 2024, 00:21
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Раённае свята «Зажынкі» прайшло на Быхаўшчыне

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Раённае свята «Зажынкі» прайшло на Быхаўшчыне

Раённае свята «Зажынкі» прайшло на Быхаўшчыне. На адным з палёў Прыдняпроўскага краю дзяўчаты, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы, уручылі старшыням гаспадарак духмяны хлеб, выказалі надзею на будучы багаты каравай.

Згодна традыцыям, жнейкі пад прыгожыя беларускія песні спрытна жнуць першыя каласы, складаюць іх у сноп, перавязваюць чырвонай стужкай і прыгаворваюць, каб радзіла жыта, каб было добрае надвор’е.

Першы зажыначны сноп уручаюць старшыні райвыканкама Сяргею Ігнаценку. У сваю чаргу ён звяртаецца да хлебаробаў. Гаворыць аб тым, што трэба прыкласці максімальныя намаганні, каб ураджай бягучага года сабраць без страт.

Благачынны па Быхаўскай акрузе, протаіерэй Мікалай, звяртаючыся да сельгаспрацаўнікоў са святым словам, благаславіў іх добрую справу і акрапіў хлебаробаў і тэхніку святой вадой.

...У небе ярка свеціць сонца. Ёсць планы на добры ўраджай. Аграрыі бяруцца за справу. У полі раздаецца басавіты гул камбайнаў. З пачаткам благароднай працы, хлебаробы!

Даведка «МП»:
У бягучым годзе перад хлебаробамі раёна пастаўлена задача намалаціць 58 тысяч тон збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці 24,7 цэнтнера з гектара.

Наталля ЛЕВАЧКОВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт