16 мая 2024, 07:08
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Быхаўскі КАСЗ у гэтым годзе плануе нарыхтаваць 1700 тон кабачкоў

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Быхаўскі КАСЗ у гэтым годзе плануе нарыхтаваць 1700 тон кабачкоў

ААТ «Быхаўскі КАСЗ» у гэтым годзе плануе нарыхтаваць 1700 тон кабачкоў, што на 200 тон больш, чым у 2016-ым.

Непатрабавальную гародніну пастаўляюць усе гаспадаркі нашага раёна. На сённяшні дзень завод ужо прыняў 480 тон карысных пладоў сямейства гарбузовых.

Начальнік вытворчай лабараторыі Святлана Вярэніч адзначыла, што патрабаванні да паступаючай сыравіны даволі высокія. Правяраецца кожная партыя гародніны на так званую ступень сталасці, шчыльнасць лупіны, наяўнасць нітратаў. Усё гэта ў далейшым гарантуе бяспеку для здароўя спажыўцоў.

Спрыяльныя ўмовы супрацоўніцтва — адзін з галоўных прыярытэтаў у дзейнасці ААТ «Быхаўскі КАСЗ». Таму на прадпрыемстве робяць стаўку не толькі на традыцыйных сельскагаспадарчых вытворцаў, але і мясцовае насельніцтва.

Кожнай вясной людзі заўсёды цікавяцца, а ці варта ім вырошчваць гародніну, каб потым рэалізаваць яе прадпрыемству. Зразумела, што свой ураджай яны хочуць прадаць па выгаднай цане. Вось, напрыклад, нядаўна жыхар Гомельскай вобласці за 27 тон кабачкоў атрымаў каля 1900 рублёў.

На завод кабачкі здаюць псіханеўралагічны дом-інтэрнат, які знаходзіцца ў вёсцы Ірдзіца, а таксама ўстановы адукацыі раёна. Дарэчы, школы і дзіцячыя сады затым для сваіх выхаванцаў з задавальненнем набываюць ікру з кабачкоў «Далікатную».

Пастаўшчыкам прапануецца гарантаваны разлік з адтэрміноўкай плацяжу да 30 дзён, а пры жаданні можна набыць гатовую прадукцыю ў фірмовай краме ААТ «Быхаўскі КАСЗ».

Па словах галоўнага спецыяліста па развіцці вытворчасці Людмілы Вашкевіч, сёлета пад гандлёвай маркай «Фрау Марта» групы кампаніі «Эрконпродукт» прадпрыемства паставіць ікру з кабачкоў у Расійскую Федэрацыю.

Сяргей АНДРЭЕЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт