19 мая 2024, 19:00
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Актывісты БРСМ правялі акцыю ў падтрымку маладых кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Актывісты БРСМ правялі акцыю ў падтрымку маладых кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет

Актывісты БРСМ і члены ініцыятыўных груп правялі акцыю «Моладзь вырашае!» у падтрымку маладых кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет.

Грамадска-палітычнае мерапрыемства стартавала на вуліцы Пралетарская каля СШ № 3 г. Быхава, а завяршылася каля філіяла ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», які знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейская.

Прахожым хлопцы і дзяўчаты раздавалі памяткі «Маладому выбаршчыку», а таксама прапаноўвалі напісаць свае пажаданні будучым народным абраннікам. На заклік людзі пагаджаліся даволі ахвотна, кідаючы ўлёткі ў спецыяльную скрыню. Пазней гэтыя пажаданні гараджан плануецца перадаць прадстаўнікам дэпутацкага корпуса.

Свае пажаданні пакінула работнік цэнтральнай райбальніцы Таццяна Раслякова: будучым дэпутатам — нестандартнага падыходу ў вырашэнні розных праблем і крэатыўнага мыслення.

Лідар быхаўскай моладзі Маргарыта Галіноўская лічыць, што ўдзел моладзі ў грамадска-палітычных працэсах вельмі важны. Менавіта на выбарах адбываецца сутыкненне палітычных і эканамічных інтарэсаў розных груп. Таму трэба дамагацца абрання годных кандыдатаў. Кожнаму маладому чалавеку неабходна праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, ведаць выбарчыя працэдуры, умець прааналізаваць перадвыбарныя праграмы будучых выбраннікаў. Шмат у чым ад гэтага залежыць, як будзе развівацца наш раён.

Сяргей АНДРЭЕЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт