7 мая 2024, 16:00
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук сустрэлася з вяскоўцамі

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук сустрэлася з вяскоўцамі

Пакуль абіраліся дэпутаты у Саветы мясцовыя, дзеячыя прадстаўнікі рэспубліканскага парламенту сустракаліся з людзьмі на месцах. У вёску Холстава, напрыклад завітала Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук.

Жадаючых атрымаць аўтарытэтную кансультацыю сабралася больш за 30 вяскоўцаў. Частка з іх прыйшлі да дэпутата, каб падзякаваць за выкананыя абяцанні і дапамогу, але шмат каго хваляваў працэс газіфікацыі населенага пункта. Газ сюды пракладзены яшчэ ў снежні 2017, аднак з 139 жылых памяшканняў прыватнага сектара на сёння атрымалі блакітнае паліва толькі 6.

Парламентарый падкрэсліла, што цяпер завяршэнне газіфікацыі жылых памяшканняў у большай ступені залежыць ад іх уладальнікаў. Бо прылады сістэмы ацяплення і вентыляцыі павінны быць выкананы домаўладальнікамі за кошт уласных сродкаў. Гэта неаднаразова тлумачылася адпаведнымі службамі на сходах і пры абследаванні домаўладанняў.

Аднак яшчэ раз абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння для актывізацыі дадзенай працы. Што тычыцца газіфікацыі жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці ЖКГ, тут неабходна паслядоўная праца УКП «Жылкамгас» сумесна з жыхарамі.

Іншыя пытанні, якія патрапілі на разгляд да дэпутата, тычыліся падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, заключэння дагавораў кантрактацыі, а таксама сацыяльнага забеспячэння грамадзян. Усе яны ўзяты на кантроль.

У той жа дзень у аграгарадку Мокрае дэпутат правяла з грамадзянамі прамую лінію, на якую паступіла 3 зварота, адно з іх калектыўнае. Пытанні тычыліся транспартных зносін і ўстаноўкі прыпыначнага павільёна, той жа газіфікацыі жылых памяшканняў. Кожнаму звярнуўшамуся дадзены тлумачэнні.

Кацярына ЧЫГІРОВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт