19 апреля 2024, 04:04
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Каляндар падзей

Каляндар знамянальных і памятных дат на 2021 год

400 гадоў назад Быхаў перайшоў ва ўладанне роду Сапегаў (1621 г.).
380 гадоў назад Багдан Статкевіч заснаваў Саборную царкву Баркалабаўскага праваслаўнага манастыра (1641 г.).
240 гадоў назад зацверджаны герб Быхава (1781 г.).
205 гадоў назад у Быхаве адкрыта аднакласнае вучылішча для хлочыкаў (1816 г.).
85 гадоў назад заснаваны ГЛХУ “Быхаўскі лясгас” (1936 г.).
75 гадоў назад адкрыта  Лудчыцкая сельская бібліятэка (1946 г.).
75 гадоў назад адкрыта  Макранская сельская бібліятэка (1946 г.).
75 гадоў назад адкрыта  Навабыхаўская сельская бібліятэка (1946 г.).
65 гадоў назад адкрыта Вараніноўская сельская бібліятэка (1956 г.).
65 гадоў назад адкрыта Няражская сельская бібліятэка (1956 г.).
65 гадоў назад створаны народны духавы аркестр   пры  Быхаўскім  Доме  культуры  (люты  1956 г.), першы кіраўнік - Давыдоўскі А. К.
60 гадоў назад адкрыта Чарнаборская сельская бібліятэка (1961 г.).
55 гадоў назад на скрыжаванні дарог каля в. Вараніно
адкрыты помнік Ф. А. Смалячкову (1966 г.).
9 мая 55 гадоў назад у в. Дабужа адкрыты Курган Бессмяротнасці ў гонар партызан-грышынцаў (1966 г.).
50 гадоў назад пабудаваны новы раённы Дом  культуры (1971 г.).
45 гадоў назад адкрыта Дуброўская сельская бібліятэка (1976 г.).
45 гадоў назад старшыні калгаса імя Ільіча П. М. Фіткевічу прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы (1976 г.).
40 гадоў назад  адкрыты Глухскі  СДК (1981 г.).
30 гадоў назад было арганізавана ўпраўленне па труду, занятасці і сацыяльнай ахове Быхаўскага райвыканкама (1991 г.).
1 лютага 20 гадоў назад СЗАТ “Белатміт”  выпусціла  першую партыю прадукцыі ( 2001 г.).
12 кастрычніка 20 гадоў назад  пачаў сваю працу ДУА “Быхаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”( 2001 г.).
2 лістапада 15 гадоў назад пры ДУА «СШ №3            г. Быхава»  створаны музей этнаграфіі (2006 г.).
10 гадоў назад  было адкрыта новае швейнае прадпрыемства тэкстыльнай прамысловасці                   ААТ “Магатэкс” (2011 г.).
10 гадоў назад  пачало дзейнічаць прыватнае прадпрыемства “Салодкая сядзіба” ў Баркалабаве (2011 г.).
15 лютага 10 гадоў назад афіцыйна зарэгістраваны сайт раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя” www.bykhov.by  (2011 г.).

У 2021 годзе спаўняецца:

420 гадоў з дня нараджэння СТАТКЕВІЧА БАГДАНА ВІЛЬГЕЛЬМАВІЧА (1601 — 1657), уладальніка Баркалабаўскага замка, падзвіжніка праваслаўных святыняў.
135 гадоў з дня нараджэння НІКІЦІНА РАМАНА ІВАНАВІЧА (1886, г. Слаўгарад — 1920), удзельніка барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады на Быхаўшчыне.
135 гадоў з дня нараджэння САРОКІНА ЦІМОХА ІВАНАВІЧА (1886, в. Студзёнка Быхаўскага раёна — 1942), удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу на Быхаўшчыне.
135 гадоў з дня нараджэння СТАРАСЦЕНКІ АЛЯКСЕЯ ПЯТРОВІЧА (1886 — ліпень 1920), удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу на Быхаўшчыне.
130 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЙЧЫКАВА РЫГОРА ЯГОРАВІЧА (1891, в. Палянінавічы Быхаўскага ўезда — 1980), камандзіра коннага раз’езда, разведчыка, поўнага Георгіеўскага кавалера.
130 гадоў з дня нараджэння КАНДРАЦЬЕВА СЦЯПАНА СЦЯПАНАВІЧА (1891, г. Быхаў — 1956), удзельніка Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
120 гадоў з дня нараджэння ГАПЕЕВАЙ ДАР’І ІВАНАЎНЫ (1901, в. Іскань Быхаўскага раёна — 1976 або 1977), беларускай казачніцы.
95 гадоў з дня нараджэння КРЫВАНОГАВА ФЁДАРА ІВАНАВІЧА (1926, Казахстан), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна.
75 гадоў з дня нараджэння МАЛАХАВА ВІКТАРА ІВАНАВІЧА (1946, Быхаўскі раён), заслужанага трэнера па вольнай барацьбе, майстра спорту СССР.

Студзень

24 —  90 гадоў з дня нараджэння МУШЫНСКАГА МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА (1931, в. Мокрае Быхаўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, тэкстолага, крытыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, доктара філалагічных навук.
24 — 70 гадоў з дня нараджэння ПАЗНЯКОВА МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА (1951, в. Заброддзе Быхаўскага раёна), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцы.
25 — 60 гадоў з дня нараджэння УКРАІНКІ СЯРГЕЯ СЯРГЕЕВІЧА (1961,  в. Ніканавічы Быхаўскага раёна), пісьменніка.

Сакавік

1 — 95 гадоў з дня нараджэння СТРАЛЬЦОВА БАРЫСА ВАСІЛЬЕВІЧА (1926, в. Хутар Быхаўскага раёна — 18 кастрычніка 2009), беларускага публіцыста, пісьменніка, кандыдата гістарычных навук, доктара філалагічных навук, прафесара.
22 — 85 гадоў з дня нараджэння РАБЫКІ ЎЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА (1936, г. Быхаў — 1992), прафесіянальнага журналіста.

Красавік

1 — 85 гадоў з дня нараджэння КАМАЯ АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА (1936), ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна (1999 г.).
10 — 60 гадоў з дня нараджэння ГРЫГОР’ЕВА АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА (1961, в. Грудзічына Быхаўскага раёна — 21 красавіка 1982 г.),  воіна-інтэрнацыяналіста, узнагароджанага ордэнам Чырвонай Зоркі.

Май

21 — 65 гадоў з дня нараджэння МАКРАЦОва АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА (1956, в. Паддуб’е Быхаўскага раёна), паэта.
22 — 65 гадоў з дня нараджэння АЙЦА МІКАЛАЯ (1956, в. Зараўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці), настаяцеля Свята-Троіцкага Храма г. Быхава.

Чэрвень

1 — 120 гадоў з дня нараджэння ЕРУСАЛІМСКАГА АРКАДЗЯ САМСОНАВІЧА (1901, в. Новы Быхаў Быхаўскага раёна — 1965), савецкага гісторыка і публіцыста, доктара гістарычных навук.
6 —  100 гадоў з дня нараджэння КРАСОЎСКАГА ЯЎГЕНА АНДРЭЕВІЧА (1921, в. Глухі Быхаўскага  раёна — 2001), выдатніка народнай адукацыі БССР.

Ліпень

1 — 70 гадоў з дня нараджэння РАДЗЬКОВА АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА (1951, в. Вотня Быхаўскага раёна), доктара педагагічных навук, прафесара.
3 — 110 гадоў з дня нараджэння ВІНІЧЭНКІ ПЯТРА ДЗМІТРЫЕВІЧА (1911, в. Мартынаўка Суджанскага раёна Курскай вобласці  —  25 лістапада 1943), Героя Савецкага Саюза.

Жнівень

2 — 55 гадоў з дня нараджэння МІЦЬКОВА ІГАРА ЯЎГЕНАВІЧА (1966,  г. Быхаў — 1985), воіна-інтэрнацыяналіста, узнагароджанага ордэнам Чырвонай Зоркі.

Верасень

21 —  100 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЕНКІ ПАЎЛА МІХАЙЛАВІЧА (1921, в. Ямнае Быхаўскага раёна — 1981), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, першага сакратара Быхаўскага падпольнага райкома камсамола.

Лістапад

105 гадоў з дня нараджэння НАДТАЧЭЕВА ГЕОРГІЯ МЯФОДЗЬЕВІЧА (1916, Быхаўскі раён  —    25 красавіка 1944), лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.
1 — 60 гадоў з дня нараджэння МАСКАЛЬКОВА МІКАЛАЯ ЦІМАФЕЕВІЧА (1961 — 27 верасня 1980), воіна-інтэрнацыяналіста, узнагароджанага ордэнам Чырвонай Зоркі.
11 — 110 гадоў з дня нараджэння ЖГІРОВА ПІЛІПА ЯРАФЕЕВІЧА (1911, в. Гута Быхаўскага раёна  —           20 студзеня 1998), Героя Савецкага Саюза.
14 — 65 гадоў з дня нараджэння ЖУРАЎКОВА АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА (1956, в. Кузькавічы Быхаўскага раёна  —  7 студзеня 2011), мясцовага паэта.

Снежань

5 — 100 гадоў з дня нараджэння КОМАРА ДЗМІТРЫЯ ГЕРАСІМАВІЧА (1921, в. Пацава Слабада Кіраўскага раёна — 2013), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Быхава.

Памятныя даты заснавання вёсак Быхаўскага раёна

420 гадоў вёсцы Ліпаўка (Баркалабаўскі сельскі Савет,  1601 г.)
165 гадоў вёсцы Чарнагразь (1856 г.)
145 гадоў вёсцы Чорны Бор (1876 г.)

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт