18 апреля 2026, 09:17
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: priemnaya@byhovrik.by

Пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова»

Пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова»

4 верасня работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры адчынілі перад вучнямі трэцяга класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Быхаў» дзверы ў чароўны свет роднага слова, правёўшы пазнавальна-забаўляльную праграму «Гучы, родная мова». У дзіцячых сэрцах запальвалі агеньчыкі цікаўнасці праз адгадванне загадак, праз пазнавальныя і рухомыя гульні, якія напоўнілі клас звонкім смехам і радасцю. Вядучыя пранікнёна нагадалі пра незлічоную колькасць цудоўных моў, кожная з якіх — як самацвет, ззяе сваёй унікальнай прыгажосцю і мілагучнасцю. Але для кожнага з нас ёсць толькі адна, самая дарагая, родная мова — тая, на якой мы ўпершыню загаварылі, на якой спяваем калыханкі сваім дзецям, на якой дзелімся марамі з сябрамі. І як балюча, калі чалавек забывае гэты скарб, не шануе яго! Юныя артысты з душэўным трапятаннем разыгралі перад сябрамі беларускую казку «Курачка рабка», удыхнуўшы ў яе жыццё праз імправізацыю. Гэта мерапрыемства, прасякнутае любоўю да роднага краю, стала сапраўдным падарункам да Дня беларускага пісьменства.

Святлана Саламевіч,
звгвдчык метадычнага аддзела ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт