Асноўнай мэтай праграмы з’яўлялася дэманстрацыя разнастайнасці і багацця беларускага гульнявога фальклору, уключэнне ў яго актыўны гульнявы працэс усіх жадаючых. Вядучыя правялі майстар-класы па найбольш распаўсюджаных і адметных беларускіх гульнях, сярод якіх былі «Скруцi рушнik», «Cамы спрытны», «Збяры карту Беларус i» i iншыя. Удзельнікі мелі магчымасць не толькі вывучыць правілы і асаблівасці кожнай гульні, але і прыняць непасрэдны ўдзел у іх рэалізацыі, што спрыяла стварэнню атмасферы свята.
Такія мерапрыемствы, як «Гульнявая сустрэча», з’яўляюцца эфектыўным сродкам захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны для наступных пакаленняў. Прысутнасць вялікай колькасці жадаючых падкрэслівае запатрабаванасць і цікавасць да роднай культуры. Гульневая праграма праведзена у межах праекта «Кожная пятнiца-роднае, свае».
Святлана Саламевiч,
загадчык метадычнага аддзела ДУК «ЦКС Быхаускага раёна»
https://www.bykhov.gov.by/info-kylt/item/16355-balshaya-bard-rybalka#sigProId28181e0df4




































© 2018г.