27 апреля 2024, 22:23
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У 5 класе гімназіі г.Быхава прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У 5 класе гімназіі г.Быхава прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы

21 лютага – Дзень роднай мовы. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, ласкавая і пяшчотная. Колькі прыгожых слоў сказана аб роднай мове паэтамі і пісьменнікамі.

Цудоўна гучаць словы беларускай паэтэсы Дануты Бічэль:

Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,
маё, беларускае, роднае, кроўнае…
Такое сваё і такое чароўнае.

“Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднай мовы”, – такімі словамі пачалося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы ў 5 “В” класе гімназіі г.Быхава. Вучні з задавальненнем праявілі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў гульні “Фэст”, якая складалася з чатырох этапаў – фальклор, этнаграфія, спадчына, традыцыі, ажыццявілі віртуальнае падарожжа па маршруце “Поўна хата экспанатаў”, паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускай мовы ў час віктарыны “Не маўчы”.

Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў памятны сувенір-магніт са словамі “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ”.

Таццяна Белавусава, класны кіраўнік 5 “В” класа гімназіі г.Быхава.

bykhov.by

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт