16 мая 2024, 07:13
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Снежныя выхадныя

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Снежныя выхадныя

Нарэшце мароз аслабеў, але пачаўся снегапад, які доўжыўся два выхадныя дні і да раніцы панядзелка. Снегу выпала столькі, што дарожнікі, камунальнікі, прадпрыемствы і арганізацыі, якія маюць адпаведную тэхніку, вызвалялі ад яго дарогі, тратуары, унутрыдамавыя і свае тэрыторыі ўвесь гэты час. Сітуацыя ўскладнялася яшчэ і тым, што снег з нябёсаў валіўся несупынна, таму тэхніку даводзілася скарыстоўваць па некалькі разоў. Аб гэтым і казаў на апаратнай нарадзе ў панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Кароцін, заклікаючы кіраўнікоў выдзеліць патрэбныя машыны на ўборку снега, вызначыць месцы яго складзіравання на мінімальнай адлегласці. Такіх месцаў, па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалая Быстрыцкага, у горадзе тры.

Пад ягоным кантролем і галоўнага санітарнага ўрача раёна Мікалая Мацвеева даручана таксама весці снегаачысныя работы на падыходах і пад’ездах да магазінаў усіх формаў уласнасці.

У сельскай мясцовасці ўсім гэтым займаюцца не толькі дарожнікі з камунальнікамі, а і механізатары сельгаскааператываў, мясцовых лясніцтваў, ды магчымасцяў адразу ўсё зрабіць не хапае. Таму кіраўнік раённай вертыкалі звярнуўся да насельніцтва зразумець сітуацыю і дапамагаць там, дзе можна, а не скардзіцца. Хоць і з некаторым спазненнем, але ўсё будзе зроблена належным чынам.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт