10 мая 2024, 20:11
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Адзіны дзень інфармавання ў калектыве хлебазавода

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

Сёлетні год аб’яўлены Годам кнігі адпаведным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, таму на прайшоўшым у працоўных калектывах адзіным дні інфармавання паўсюдна ішла гамонка аб дзяржаўнай значнасці прынятага рашэння, павышэння ролі ў грамадстве, прывіцця ўсім, асабліва моладзі, любові да мастацкага слова, ажыццяўлення шэрагу мерапрыемстваў па дзяржаўнай падтрымцы айчыннага кнігавыдання.

У такім накірунку вёў гамонку ў калектыве хлебазавода і галоўны рэдактар раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Леўчанка. Ён расказаў таксама аб сваёй творчасці, літаратурных набытках, выдадзенай новай кнізе «Крылатая гвардия», прысвечанай57-йМРАД, убачыўшай свет у кастрычніку мінулага года, якая будзе прэзентавацца цэнтральнай раённай бібліятэкай сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі Саюз афіцэраў» напапярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і яе Узброеных Сіл.

Начальнік аддзела па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Віктар Агнетаў выклаў прысутным сацяльна-эканамічныя абставіны ў краіне, вобласці ў мінулым годзе, больш падрабязна прывёў лічбы і факты развіцця нашага раёна.

Віктар Ільіч казаў таксама аб важнасці, даступнасці дзяржаўнага страхавання, бяспецы жыццядзейнасці насельніцтва Быхаўшчыны.

Начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Чарапко выклаў інфармацыю па крымінагеннай сітуацыі ў раёне, кадравых пытаннях, якія даводзіцца вырашаць.

 

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт