19 апреля 2024, 19:00
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Сям’я Мікалая Сяргеевіча і Раісы Аляксееўны Пацай

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

У сям’і Мікалая Сяргеевіча і Раісы Аляксееўны Пацай са Следзюкоў пяцёра дзяцей. Меншай дачцэ ўсяго толькі 6 гадоў, астатнія ўжо дарослыя. Двое сыноў жывуць у Санкт-Пецярбурзе, яшчэ адзін сын з дачкою сталуюцца разам з імі, бо старэйшая дачка Галя вучыцца ва ўніверсітэце імя Аркадзя Куляшова ў Магілёве.

— Усе яны, калі надаецца магчымасць, едуць да нас, каб дапамагчы, — кажа гаспадыня, бо, каб утрымліваць такую гаспадарку, патрэбны дужыя, працавітыя рукі.

— І якая ў вас гаспадарка, калі не сакрэт?

— Гаспадарка ладная і няякага сакрэту тут няма. Маем трох кароў, пяцёра свіней, два дзесяткі курэй ды сабаку які ўсё гэта сцеражэ.

— А зямлі колькі маеце?

— Зямлі хапае, каб мець дастатковую колькасць патрэбных кармоў. Нашы асноўныя соткі вынесены за вёску, як і ўсіх аднавяскоўцаў, дзе іх цэнтралізавана апрацоўвае тэхніка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Следзюкі». Такая традыцыя склалася даўно і яе строга прытрымліваецца старшыня праўленяя СВК Пётр Пятровіч Немцаў. Здольны, дарэчы, уважлівы да людзей кіраўнік.

— Усю прадукцыю са свайго падвор’я спажываеце самі ці прадаеце?

— Хапае ўсім — сабе і дзяржаве. Дзяржаве прадаём малако альбо, як прынята казаць, лішкі малака. Толькі я такога выразу не люблю, бо ён — няправільны. Ні ў Вас, ні ў мяне нічога лішняга няма. Ёсць уласная прадукцыя са свайго падворка, нажытая сваім мазалём. Яе і рэалізуем, каб па людску жыць, дапамагаць гэтаксама жыць дзецям, вучыць іх, бо ўсё зараз каштуе даволі дорага.

— І што са свайго падворка рэалізуеце?

— У асноўным малако высокай якасці. Яго летась прадалі дзяржаве недзе каля 18 тон. Астатнюю прадукцыю — як давядзецца. Мы ў магазіне, акрамя хлеба, з правіянту амаль нічога не купляем. У нас, маецца даільны апарат, ёсць яшчэ сепаратар. Таму робім з малака зліўкі, масла. Яны куды лепей за магазінныя. Вось дзеці і бяруць іх з сабою ў гарады. Там, нават у Санкт-Пецярбурзе, беларуская прадукцыя ёсць, яна — нарасхват, але з нашага двара куды лепей. Калі ёю сыны частуюць сваіх сяброў, тыя ажно аблізваюцца.

Трымаць уласную дапаможную гаспадарку сям’я Пацай наважана і надалей, пакуль ёсць сілы, пакуль гэтага жадаюць дзеці.

Мікола ВАЛОДЗІН

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт