28 марта 2024, 19:42
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Сям’я Даўгалёвых

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

Старшыня Чырвонаслабодскага сельвыканкама Алена Гардзіенка па дарозе да Даўгалёвых з аднайменнага аграгарадка паспела паведаміць, што ў іхняга сына Сашы, які жыве і працуе ў Магілёве, нарадзіўся сын-першынец, а ў гаспадыні дома Ліліі Васільеўны гэта першы ўнук. Як тут не парадавацца маладой яшчэ бабулі!

Парадаваўся і я, бо з Сашам некалі лячыўся ў адной палаце Быхаўскай раённай бальніцы. Тады ён быў школьнікам, а цяпер ужо сам бацька.

Алена Васільеўна хваліць гэтую працалюбівую сям’ю, маючую поспехі на асноўнай рабоце і ў вядзенні дапаможнай гаспадаркі, якая служыць прыкладам іншым вяскоўцам.

І вось мы сядзім у зале белакаменнага дома Даўгалёвых, гутарым з гаспадыняю (на здымку), начальнікам мясцовага паштовага аддзялення сувязі. Яна ўзяла адпачынак, каб даць палёгку маладым, дапамагчы ім глядзець хлопчыка напачатку ягонага жыцця, таму і ў хаце.

Поштай жа кіруе ўжо 16 гадоў, хаця па заканчэнні Магілёўскага будаўнічага тэхнікума (цяпер гэта архітэктурна-будаўнічы каледж — М.П.) вярнулася сюды, у тагачасны калгас «Радзіма», майстрам. Тады будаўніцтва ішло поўным ходам, а як толькі спыніў сваё існаванне Савецкі Саюз, спынілася і будоўля. Майстру прапанавалі пайсці у бухгалтэрыю — не захацела. Калі ж прапанавалі на пошту, то ахвотна згадзілася. Узначальваемае ёю аддзяленне абслугоўвае звыш 500 чалавек, пражываючых, акрамя аграгарадка — цэнтральнай сядзібы СВК «Трасна», — у вёсках Хачынка, Ліпаўка, Радзькава, Радзькава Слабада і Новы Свет. Хачынка — самы аддалены сельскі населены пункт, за ім пачынаецца ўжо Слаўгарадскі раён. Ды туды ездзіць паштовая машына, а іншых абслугоўваюць два паштальёны — Жана Клімянкова і Алена Кавалёва. Жана Васільеўна займаецца сваёю звыклаю справаю больш дзесяці гадоў, за ёю замацаваны Чырвоная Слабада і Новы Свет. Астатнія вёскі значацца за Аленай Аляксееўнай, чый паштовы стаж куды меншы. Але гэтая жанчына выконвае абавязкі не толькі паштальёна, а і малаказборшчыцы. Спраўляецца. Нараканняў ад людзей няма.

Наколькі ведаю, іх няма і на работу перадавога ў раёне аддзялення. Яго рэнтабельнасць за мінулы год дасягнула 46,6 працэнта. Пры плане 11,5 млн. рублёў платных паслуг аказана насельніцтву на 12 млн. рублёў. Даходы ад асноўнай дзейнасці за мінулы год склалі 46,1 млн. рублёў замест 45,4 млн. рублёў планавых. Рэалізавана тавараў народнага ўжытку на 65,3 млн. рублёў — амаль на 12 млн. рублёў вышэй запланаванага паказчыка.

Мясцовыя сувязісты, акрамя паштовых паслуг, рэалізуюць яшчэ і тавары паўсядзённага попыту: цукар, крупу, макароны, сокі, шампуні розныя, пральны парашок, шкарпэткі і гэтак далей. Людзі прыходзяць і купляюць ахвотна, бо там тавар можна купіць па меншай цане, чым у магазіне райспажыўсаюза. Да прыкладу, тыя ж самыя шкарпэткі тысячы на тры рублёў танней.

Заданні па тавараабароту не толькі выконваюць, а і перавыконваюць. Так было ў студзені новага года, так і ў лютым. З падпіскаю на перыядычныя выданні таксама ўсё ладзіцца. Сваю раённую газету «Маяк Прыдняпроўя» людзі выпісваюць асабліва добра.

Між іншым, яшчэ не так даўно быў паштальёнам і муж Даўгалёвай — Рыгор, перадавы мясцовы трактарыст. Раней ён шчыраваў на энерганасычаным К-700, потым гады тры-чатыры насіў пошту, а цяперака зноў на трактары, на пагрузчыку «Амкадор».

Хапае тэхнікі і на ўласным падворку гэтай сям’і, якая, да таго ж, вядзе ладную дапаможную гаспадарку, мае карову, парсюкоў, курэй, качак. У яе распараджэнні тры гектары ворнай зямлі, трактар МТЗ, увесь неабходны да яго прычапны інвентар. Атрыманай на падворку і на зямлі прадукцыі хапае сабе, а таксама на продаж дзяржаве. Па магчымасці рэалізуюць ёй малако, кабачкі. Кабачкоў летась завезлі ў Быхаў на кансервава-агароднінасушыльны завод недзе 5 тон.

Весці гаспадарку бацькам дапамагаюць дзеці. Яны, калі трэба, заўсёды прыязджаюць дамоў, хаця ў іх хапае сваіх клопатаў. Старэйшы сын Аляксандр, скончыўшы, як і маці, архітэктурна-будаўнічы каледж, працуе па спецыяльнасці і завочна займаецца ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Меншы Максім заканчвае вучобу ў названым каледжы, рыхтуецца да абароны дыплома. Так што ўсё добра.

Мікола ПРАЎДЗІН

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт