26 апреля 2024, 10:30
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Сустрэча з галоўным рэдактарам раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

Па ініцыятыве бібліятэкара гімназіі г.Быхава Валянціны Кручковай, якую падтрымала дырэктар гэтай навучальнай установы Людміла Яршова, прайшла літаратурная сустрэча старшакласнікаў і настаўнікаў з галоўным рэдактарам раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя», членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколам Леўчанкам. Мікола Уладзіміравіч расказаў аб сваёй прафесійнай і літаратурнай дзейнасці, аб тым, як ствараліся тры ягоныя апошнія кнігі — «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия». Яны — мастацка-дакументальныя, з большасцю іх герояў аўтар сустракаўся ў розныя часы, гутарыў з імі, скарыстоўваў архіўныя матэрыялы, іншыя дакументы. Таму творы яго пераканаўчыя, аказваюць вялікую дапамогу ў патрыятычным выхаванні людзей, асабліва моладзі.

Былі і пытанні, якія датычыліся цяперашняй і далейшай творчай дзейнасці літаратара, чаму ён частку сваіх кніг напісаў на беларускай мове, а другую частку — на рускай. На гэта той адказаў, што беларуская мова — гэта наша родная, матчына мова, якой ён добра валодае і якую скарыстоўвае ў паўсядзённым жыцці. Таму і піша беларускамоўныя творы. Што тычыцца вялікай рускай мовы, то творца скарыстоўвае яе там, дзе будзе найлепшы вынік. Напрыклад, рускамоўная кніга «Крылатая гвардия», прысвечаная57-йЧырванасцяжнай марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі, якая дыслакавалася ўсе пасляваенныя гады і да распаду СССР у цяперашнім мікрараёне Быхаў-1 і была ў Беларусі адзінай. яна прыкрывала з паветра не толькі двойчы Чырванасцяжны Балтыйскі флот, а і ўсю заходнюю граніцу Савецкага Саюза. 3 яе выйшлі 32 Героі і двойчы Героі тагачаснай краіны, два Героі Расіі і два лётчыкі-касманаўты. Дывізія была інтэрнацыянальнай. У ёй служылі рускія, беларусы, украінцы, грузіны, прадстаўнікі іншых народаў той звышдзяржавы, якой лічыўся СССР. Усе яны добра ведалі рускую мову, а не беларускую, што і ўлічыў аўтар, калі пісаў вышэйназваную кнігу.

Пра сваю далейшую літаратурную працу, якую даволі складана і нялёгка спалучаць з працай газетчыка, тым болей галоўнага рэдактара выдання, творца сказаў, што зараз працуе над кнігай, якую наважаны выдаць да свайго юбілею. Гэта будзе па сутнасці аўтабіяграфічная кніга, у аснову якой аўтар наважаны пакласці цыкл амаль з чатырох дзесяткаў вершаў пад назваю «Вяртанне» — вяртанне на сваю малую радзіму, на родную Касцюкоўшчыну, якая ўзрасціла народных пісьменнікаў Беларусі Аркадзя Куляшова і Івана Чыгрынава, а таксама Алеся Пісьмянкова, Аляксея Русецкага, Васіля Хомчанку, іншых вядомых творцаў.

Напрыканцы сустрэчы пісьменнік пакінуў шэрагу вучняў і настаўнікаў аўтографы на сваім зборніку вершаў «Шчырасць».

М.Леўчанка

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт