26 апреля 2024, 07:04
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Болей ініцыятывы

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

Прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённага таварыства інвалідаў, на якой заслухалі справаздачу старшыні праўлення гэтай грамадскай арганізацыі Івана Баранава аб праробленай рабоце за 5-цігадовыперыяд, справаздачу рэвізійнай камісіі за гэты час, выбралі дэлегатаў на аднайменную абласную канферэнцыю і на V з’езд Рэспубліканскага таварыства інвалідаў.

У справаздачным дакладзе кіраўнік раённага таварыства расказаў аб зробленым за прайшоўшую пяцігодку, паездках на Славянскі базар у Віцебск, на абласны агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці, размеркаванні гуманітарнай дапамогі і гэтак далей.

Многія надзённыя пытанні дапамагалі вырашаць райвыканкам, сельскія выканаўчыя камітэты, грамадскія арганізацыі, з якімі ўзаемадзейнічае таварыства.

Справаздачу Івана Аляксеевіча дапоўнілі старшыня раённага Савета ветэранаў Марына Кравец, старшыня раённага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Ждан, старшыня Ніжнятошчыцкага сельвыканкама Дзіна Віхрова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Дзмітрый Ігнацьеў, які зазначыў, што праблемных пытанняў хапае ўсюды, але мы на тое і пастаўлены, каб іх вырашаць. Разам і вырашым. Прыкладна тое самае сказала і дырэктар Лудчыцкага дома-інтэрната Зінаіда Пракаповіч. Яна параіла праяўляць ініцыятыву, падключаючы для добрых спраў у першую чаргу маладых членаў таварыства.

Аб дзейнасці абласнога таварыства інвалідаў расказаў яго старшыня Сяргей Кузьмін.

Дэлегаты разгледзелі іншыя пытанні, абралі новы склад праўлення і дэлегатаў на абласную канферэнцыю, V з’езд.

Шляхам галасавання члены праўлення абралі і свайго старшыню. Ім застаўся Іван Аляксеевіч Баранаў.

Мікола ВАЛОДЗІН

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт