29 марта 2024, 01:24
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Літаратурная прэмія імя Алеся Пісьмянкова

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Літаратурная прэмія імя Алеся Пісьмянкова

Упершыню прысуджалася літаратурная прэмія імя Алеся Пісьмянкова. Яе ўладальнікам стаў паэт, празаік Мікола Леўчанка з Быхава. Дыплом лаўрэата гэтай прэміі яму ўручыў старшыня Магілёскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Дуктаў. Мікола Уладзіміравіч падзякваў яго за высокую ацэнку сваёй літаратурнай працы і прачытаў новы верш, прысвечаны дачасна памёршых Алеся Пісьмянкова і старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Міхаіла Рыгоравіча Барысава, які ў мінулыя гады адкрываў вышэй названае свята. Іх Мікола добра ведаў, неаднаразова сустракаўся, таму і напісаў такія радкі.

Бесядзі знаёмыя абрысы,
Знакавы Алесеў запавет,
Вось ужо нядаўна і Барысаў
Адышоў ад нас у лепшы свет.

Мо таму маё нямее слова
У прырэчнай светлай цішыні,
Хоць з аблокаў белая падкова
Не вісіць яшчэ ў вышыні.

У бяздонні велічных нябёсаў,
Дзе кружляе і яго анёл.
Нібы спарышы абодва лёсы
Спавіваюць утравелы дол.

Пойму і засеянае поле,
Адпаліраваны працай плуг.
Вось такая ў абодвух доля
І адзіны Пісьмянкова луг.

На якім штогод гуляе свята,
Ад якога маладзею ўвесь.
Толькі ў баку сумуе хата,
Дзе з бацькамі жыў даўно Алесь.

А цяпер няма ўжо нікога,
Кожны спачывае на кладах.
Помніць іх вясковая дарога
Людзі ўсе, каторыя ў гадах.

Я таксама выказацца мушу,
Праўда тут аголеная ўся,
Веру, што сустрэнуцца іх душы
У раю — Алеся й Міхася.

Адразу патлумачу, што летась падчас свята над «Пісьмянковым лугам» спачатку кружляў адзін бусел, потым другі... Недзе пасля 15 гадзін на абсалютна чыстым блакітным шоўку нябёсаў з’явілася правільнай формы падкова з белых пёрыстых аблачын, якая хвілін праз5-10трансфармавалася ў літару «а»... Містыка, няйначай.Вось і нявер пасля ўбачанага ва Усявышняга!

Ён ранкам падкову знайшоў у расе,
Шчасліўчык, адораны лёсам,
І кожны падумаў: дамоў панясе!
А ён шпурлянуў у нябёсы:
«Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!»

Вось такія прарочыя радкі напісаў пры жыцці выдатны паэт Алесь Пісьмянкоў — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, літаратурнай прэміі імя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.

Свята паэзіі і аўтарскай песні працягвалася да позняга вечара.

Гучалі вершы, а таксама песні майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны, якія чаргаваліся з выступленнямі першага намесніка старшыні райвыканкама Генадзя Баханава, начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, намесніка начальніка ўпраўлення культуры Магаблвыканкама Ігара Кузняцова, іншых гасцей свята.

Урачыста праходзілі ўганароўванні пераможцаў абласнога конкурсу паэзіі і такога ж конкурсу аўтарскай песні, тэматычная літаратурна-музычная кампазіцыя, а вечарам свята перамясцілася бліжэй да хуткаплыннай ракі Бесядзь. Тут, на яе абрывістым беразе, каля вялікага вогнішча праходзіла адначасова з танцавальна-гульневай ппраграмай творчая сустрэча паэтаў, аўтараў і выканаўцаў песень Магілёўскай вобласці. І кожны, хто на ёй прысутнічаў, успамінаў шчымліва-узнёслыя пісьмянкоўскія радкі.

...І толькі мы. Над намі поўня.
Ды зорка падае ў траву.
Свет ціхай музыкай напоўнен,
І я той музыкай жыву.

То пераможна, то трывожна
У сэрцы сцішаным пяе,
І заглушыць яе няможна,
І жыць няможна без яе.

Сяргей ДНЯПРОЎ.

г. Быхаў — вёска Бялынкавічы — г. Быхаў.

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт