29 марта 2024, 08:38
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Баркалабаўскі Дом культуры Быхаўскага раёна

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта

У снежні 1973 года ўступіў у строй цудоўны Баркалабаўскі Дом культуры Быхаўскага раёна. Школьнікі вакол пасадзілі бярозавыя і іншыя дрэўцы. З таго часу Дом культуры разам з цяністым паркам — прыгашэйшая мясціна вескі і любімае месца адпачынку моладзі і вяскоўцаў.

У 2007 годзе Баркалабаўскі сельскі Дом культуры рэарганізаваны ў Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр. Будынак цэнтра адпавядае патрабаванням, прад’яўляемым да клубных устаноў. У ім маецца глядзельная зала на 150 пасадачных месцаў, спартыўная зала, пакоі для заняткаў аматарскіх клубных фарміраванняў, музейны пакой, трэнажорная зала. У будынку культурна-спартыўнага цэнтра размешчаны бібліятэка і філіял Баркалабаўскай дзіцячай музычнай школы. Закуплена аддзенне сцэны, мэбля, апаратура. Тут заўседы чыста, цепла, утульна.

 

Узначальвае Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр Алена Анатольеўна Усава, якая скончыла Магілеўскае вучылішча культуры па спецыяльнасці рэжысура масавых святаў. Яна кіруе ўстановай з 2008 года. Раней яна працавала мастацкім кіраўніком, таму работу клубнай установы добра ведае. Алена Анатольеўна вельмі таленавіты чалавек, складае сцэнарыі народных святаў, з’яўляецца вядучай канцэртных праграм, актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці. Работае ў цеснай сувязі з сельскім выканаўчым камітэтам, сярэдняй школай, ФАПам. Мерапрыемствы ў цэнтры праводзяцца суместнымі намаганнямі ўсіх служб, якія размешчаны на тэрыторыі Баркалабаўскага сельсавета.

 

Мастацкі кіраўнік — Алеся Ўладзіміраўна Аседач, зараз з’яўляецца студэнткай — завочніцай Магілеўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Яна вучыцца на факультэце рэжысура масавых святаў.

 

Акампаніятарам культурна-спартыўнага цэнтра працуе таленавіты мызакант Дзітрый Рыгоравіч Бараноўскі. Ён не толькі добра іграе на баяне, але і валодае майстэрствам ігры на клавішных інструментах, добра спявае, як саліст — выканаўца прымае ўдзел ва ўсіх раённых мерапрыемствах. Дзітрый Рыгоравіч піша музыку на вершы, якія складае мясцовы паэт Алесь Сакалоў.

 

Так сумеснымі намаганнямі былі напісаны песні «Грамніцы», «Доўгачаканыя Грамніцы», «Стрэчанне » і іншыя.

 

Дзейнасць цэнтра скіравана на работу з рознымі катэгорыямі насельніцтва. Усяго ў работе выкарыстоўваецца 20 формаў клубных паслуг.

 

Па арганізацыі вольнага часу розных катэгорый насельніцтва і развіцця аматарскай мастацкай творчасці ён — адна з вядучых клубных устаноў Быхаўскага раёна.

 

Яго спецыфіка клубнай работы адрозніваецца ў першую чаргу тым, што ўстанову наведваюць адны і тыя ж людзі, таму формы работы у гэтай установе культуры разнастайныя, а мерапрыемствы кожны раз новыя.

 

Работнікі культурна-спартыўнага цэнтра заўседы вывучаюць запатрабаванні і інтарэсы наведвальнікаў праз індывідуальныя гутаркі, шляхам анкетавання. Таму ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэтай установе, праходзяць цікава. Работнікі ўмеюць прыцягнуць людзей у ўстанову культуры добразычлівасцю, жывой творчай працай.

 

Адраджэнне народных традыцый і абрадаў — галоўная мэта і задача, якую ставяць перад сабой работнікі цэнтра. Такія мерапрыемствы, як «Каляды», «Спас — усяму час», «Купалле», «Семуха», адметныя сваей індывідуальнасцю, самабытнасцю і непарторнасцю, праводзяцца штогод і з кожным годам набываюць новыя каларытныя фарбы, адпаведныя мясцовым звычаям.

 

Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр з’яўляецца базавай установай культуры, на прыкладзе якой праводзяцца семінары для клубных работнікаў культуры.

 

У якасці паказальнага мерапрыемства для сваіх калег, работнікаў сельскіх Дамоў культуры і клубаў, работнікі Баркалабаўскага КСЦ падрыхтавалі абрадавае свята «Семуха». Сцэнарый быў падрыхтаваны мастацкім кіраўніком Аседач Алесяй Уладзіміраўнай. Падчас правядзення мерапрыемтсва гучалі песні ў выкананні вакальнай жаночай групы на словы мясцовага паэта Алеся Сакалова. Удзельнікі тэатральнага гуртка «Маска» падрыхтавалі тэатралізаваную дзею. Пасля мерапрыемства удзельнікі семінара наведалі музейны пакой. Члены клуба «Спадчына» правялі экскурсію, пад час якой усе жадаючыя малі магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй развіцця роднага края, але і палучыць карысную інфармацыю аб беларускай народнай кухні, сямейных традыцыях.

 

Потым усе наведалі Свята-Вазнясенскі жаночы манастыр.

 

Вялікая ўвага надаецца канцэртнаму абслугоўванню жыхароў маланаселеных аддаленых весак.

 

Метадыст Быхаўскага раённага цэнтра культуры
Святлана Саламевіч

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт