26 апреля 2024, 19:01
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Што азначае для вас дзень 7 лістапада?

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Што азначае для вас дзень 7 лістапада?

З такім простым пытаннем звярнуліся мы да быхаўчан рознага ўзросту. І вось якія адказы ад іх пачулі:

Таццяна Васільеўна, пенсіянерка:
— Я нарадзілася яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, у той час, калі гэты дзень быў самым вялікім святам у Краіне Саветаў — СССР. Як і цяпер, ён лічыўся «чырвоным днём календара», выхадным днём. Усюды былі масавыя народныя гулянні, ладзіўся святочны гандаль рознымі таварамі, на якія істотна зніжаліся цэны, хадзілі адзін да аднаго ў госці сем’ямі.

Зараз такога няма, бо няма і той краіны. Зараз іншыя часы, іншыя норавы, але заставацца па-ранейшаму людзьмі нам нічога не перашкаджае. Іншая справа, што ў выніку расслаення грамадства на багатых і не вельмі багатых, на збяднелых ці наогул бедных людзей няма ўжо ранейшай людской згуртаванасці, узаемаразумення і ўзаемадапамогі. А гэтыя якасці характару нам вельмі патрэбны, бо без іх цяжка будаваць моцную, квітнеючую Беларусь, а яшчэ цяжэй адстойваць яе незалежнасць.

Васіль Аляксеевіч, таксама пенсіянер, але вайсковы:
— Ніколі не забуду Быхаў савецкіх часоў і нашу 57-ю марскую ракетаносную авіяцыйную дывізію ў заходняй частцы горада. У гэты дзень з самага ранку мы апраналі парадную форму, ішлі на пастраенне, а потым калонаю маршыравалі з гарнізона праз чыгуначны пераезд на мітынг, на Кастрычніцкую плошчу. Народу на ёй збіралася вельмі шмат. Памятаю, аднойчы калона спынілася перад закрытым чыгуначным пераездам, бо падыходзіў пасажырскі цягнік. Праз вокны вагонаў людзі здзіўлена глядзелі на нас, не разумеючы, адкуль тут узяліся вайскоўцы ў марской, ды яшчэ параднай форме. Гэта ж не Ленінград. А мы толькі ўсміхаліся.
Пасля мітынгу вярталіся дамоў, пераапраналіся ў цывільнае адзенне і збіраліся кампаніямі. Весяліліся да ночы, а весяліцца мы ўмелі. Тым болей, што грошай хапала. І гулялі не ва ўрон баявой гатоўнасці. Яна ў такі дзень была павышанай! Шкада, што нельга вярнуць назад той час.

Мікола Пятровіч, за 55 гадоў, прафесію не назваў:
— Я — дзіця таго пакалення, якое ведае, што такое асваенне цалінных і залежных земляў, будаўніцтва Саяна-Шушанскай і Брацкай ГЭС, Байкала-Амурскай магістралі, Магілёўскага лаўсанавага завода, Мінскага метрапалітэна, палёты ў космас. Тут ёсць чым ганарыцца, бо гэтым займаліся ўсе народы вялікага Савецкага Саюза.

СССР даўно няма, ёсць суверэнная Беларусь, якую мы абавязаны берагчы, як зрэнку вока, умацоўваць эканоміку, а значыць, і свой дабрабыт.

Галіна Хахлова, пенсіянерка:
— У 60-я гады мінулага стагоддзя, калі вучылася ў школе, то мне падабалася ісці ў святочнай калоне разам з бацькамі, несучы ў руках чырвоны флажок і паветраныя шары. Настрой ва ўсіх быў урачысты. Усе дарослыя віншавалі адзін аднаго, запрашалі ў госці. Стол накрывалі багаты, бо да кастрычніцкага свята свежавалі парсюка. Так што меліся як чарка, так і шкварка.
Мае дзеці яшчэ помняць такое свята, а вось унукі ўжо — не.

Кацярына, студэнтка:
— Я ганаруся тым, што зрабілі для нас, моладзі, старэйшыя пакаленні. І справа нават не ў свяце, хаця «лішні» выхадны дзень ніколі нікому не пашкодзіць, а ў тым, што ў гэты дзень ва ўсіх ёсць магчымасць усё асэнсаваць, падумаць над тым, як недапусціць у далейшым жыцці памылак папярэдніх пакаленняў, якія часам былі трагічнымі для народа, як зрабіць лепшым наша жыццё, дадзенае чалавеку адзін толькі раз. І павіншаваць сваіх «продкаў» са святам.

Вераніка, вучаніца:
— Мне пра Кастрычніцкае свята расказвала бабуля Таня, паказвала тагачасныя віншавальныя святочныя паштоўкі і ўласныя фотаздымкі, на якіх яна ідзе ў калоне дэманстрантаў з дзядулем Алесем, іншымі вясёлымі людзьмі. А над імі — флагі, шары...

Яшчэ бабуля казала, што Кастрычніцкую рэвалюцыю са сваімі аднадумцамі ажыццявіў Ленін і заснаваў Савецкі Саюз. У яе нават ёсць медаль з выяваю правадыра. Мне здаецца, што, калі дарослыя кажуць, што дзень 7 лістапада сапраўды святочны дзень, то так яно і ёсць. Яго не трэба забываць.

Апытвалі Мікола КОЛАСАЎ і Ніна ГРОМАВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт