20 апреля 2024, 16:05
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Адбылася раённая краязнаўчая канферэнцыя «Мой край - мой гонар»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Адбылася раённая краязнаўчая канферэнцыя «Мой край - мой гонар»

Напачатку лістапада прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна, а гэта 86 педагогаў і школьнікаў, сабраліся на раённую краязнаўчую канферэнцыю «Мой край — мой гонар».

Перад мерапрыемствам госці наведалі школьны музей хлеба, азнаёміліся з выставаю творчых і даследчых работ па краязнаўчай тэматыцы, паглядзелі відэафільмы, падрыхтаваныя метадыстамі цэнтра турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Аляксандрам Івашкам, Людмілай Карнеевай. Затым намеснік дырэктара цэнтра Ала Замяціна, адкрываючы канферэнцыю, напомніла прысутным аб тым, што яна праводзіцца з мэтаю далейшага развіцця краязнаўчага руху ў сістэме адукацыі, стымулявання пошукавай і даследчай дзейнасці, выхавання грамадскасці і патрыятызму, абмену вопытам работы па напрацоўках у ходзе акцый «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», «Я — грамадзянін Беларусі».

Тэмы выступленняў суправаджаліся разнапланавасцю, навізною зместа, мульцімедыйнымі прэзентацыямі, паказам фрагментаў фальклорных святаў, літаратурна-музычнымі кампазіцыямі, завочнымі падарожжамі па родных мясцінах. А выступалі кіраўнікі гурткоў са сваімі гурткоўцамі. Да прыкладу, краязнаўцы Смаліцкай школы на чале з Валянцінай Смалоўскай раскрылі тэму «Ад фальварка — да аграгарадка», Абідавіцкай школы разам з Вікторыяй Махуновай паказалі гісторыю і перспектыву развіцця аграгарадка Абідавічы, гурткоўцы гімназіі г. Быхава з Кацярынай Кілеса раскрылі тэму «Пошукавая экспедыцыя па мясцінах падзей 1812 года», а настаўніца гісторыі і нястомны краязнаўца Ларыса Папкова з Гадылёва падзялілася напрацоўкамі, якія накапіліся ў ходзе дзвюх вышэй названых акцый.

Намеснік дырэктара цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Ала Замяціна адзначыла цікавы паказ біяграфіі генерала Аляксея Драгуна, які зрабілі гурткоўцы Станцыйнатошчыцкай школы са сваім кіраўніком Святланай Саладоўнікавай.

Творча, паслядоўна вывучаюць гісторыю свайго краю краязнаўцы Следзюкоўскай школы (Надзея Баглова), СШ № 3 г. Быхава (Алена Пазнякова), Чырвонаслабодскай школы (Валянціна Нікалаева).
Ёсць цікавыя формы работы ў гурткоўцаў СШ № 2 г. Быхава, Макранскай, Грудзінаўскай, асабліва Баркалабаўскай школ.

Навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Валерый Шунькін заклікаў настаўнікаў і вучняў да яшчэ больш цеснага супрацоўніцтва з музеем, дзе працуе, тады краязнаўчых набыткаў, напрацовак стане больш, бо 30 гурткоў турысцка-краязнаўчага профілю, у якіх зараз займаюцца 420 навучэнцаў, разам з сваімі кіраўнікамі-настаўнікамі могуць зрабіць нямала.

Удзельнікі канферэнцый з цікавасцю слухалі старшыню раённага Савета ветэранаў Марыну Кравец, якая паведаміла ім аб зробленым у патрыятычным выхаванні насельніцтва Быхаўшчыны, увекавечванні памяці абаронцаў Айчыны.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт