15 мая 2024, 11:25
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Аб ходзе рэканструкцыі малочнатаварных ферм у Быхаўскім раёне

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Аб ходзе рэканструкцыі малочнатаварных ферм у Быхаўскім раёне

Тры пытанні разгледзеў раённы выканаўчы камітэт на сваім пасяджэнні, якое вёў старшыня выканкама Дзмітрый Калееў. Але першым стаяла пытанне «Аб ходзе рэканструкцыі малочнатаварных ферм у Быхаўскім раёне».

Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву Аляксандр Папкоў выклаў поўную інфармацыю аб будаўніча-мантажных работах па рэканструкцыі 8 МТФ. Іх ужо трэба было здаць у эксплуатацыю, але не змаглі. Значыць, не выканалі даручэнне Кіраўніка дзяржавы. А тую ж Лудчыцкую ферму планавалася здаць яшчэ 6 снежня. Цяпер жа гамонка ідзе пра 20 снежня...

У чым прычына такога адставання? Аб гэтым прама і спытаў дакладчыка Дзмітрый Калееў. Адказ паследаваў адназначны: галоўная прычына — недахоп фінансавых сродкаў. Да таго ж у шэрагу гаспадарак няма так званых прарабаў, якія б паўсядзённа займаліся будоўляю. У выніку яна пушчана на самацёк.

Дзмітрый Міхайлавіч з такою высноваю не пагадзіўся, асабліва калі высветліў, што на сённяшні дзень па раёне не асвоена на гэтыя мэты 21,8 мільярда рублёў бюджэтных грошай. Гэта зусім абуральны факт. А неасвоенныя грошы аддалі іншым раёнам, якія не толькі змаглі іх асвоіць, а і своечасова пабудаваць свае фермы.

Былі заслуханы тлумачэнні выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Красікава, дырэктара ААТ «Быхаўрайаграпрамзабеспячэнне» Уладзіміра Грудава, старшыні праўлення СВК «Валадарскі» Сяргея Акуленкі, іншых кіраўнікоў.
На дваіх кіраўнікоў вырашылі аформіць хадайніцтва ў вышэйстаячыя інстанцыі аб разглядзе іх знаходжання на займаемых пасадах.

Выканкам заслухаў таксама інфармацыю начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяны Ермаліцкай аб рэзерве кадраў Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта на 2014 год, начальніка аддзела жэканомікі райвыканкама Віктара Пугача — аб эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці, размешчанай у горадзе Быхаве па вуліцы Чыгуначнай, 3.

Свае меркаванні па гэтых двух пытаннях Дзмітрый Калееў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Круцько і першы намеснік дырэктара фонда «Магілёўаблмаёмасць» Вікторыя Васільева. Іх заўвагі, прапановы ўключаны ў прынятых выканкамам рашэннях.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт