29 апреля 2024, 05:21
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дзмітрый Калееў: Трэба ўзмацніць кантроль за раздачаю кармоў пагалоўю

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дзмітрый Калееў: Трэба ўзмацніць кантроль за раздачаю кармоў пагалоўю

Ключавым момантам на апаратнай нарадзе ў прайшоўшы панядзелак у старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева зноў стала становішча спраў на жывёлагадоўчых фермах.

Аб гэтым яму дакладвалі кіраўнікі рабочых груп — начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Якімаў, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Мацвееў, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Жалабкевіч, дырэктар цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Васіль Коханаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Шкапцоў, а тлумачэнні па названых імі недахопах з паказам на экране слайдаў давалі старшыня праўлення СВК «Трасна» Міхаіл Нікалаеў, дырэктар сельгасфіліяла «Лудчыцы» ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне» Уладзімір Грудаў, в.а. дырэктара сельгасфіліяла «Макранскі» Генадзь Аўдзеенка, СВК «Абідавічы» — Васіль Шурмялёў, в. а. старшыні СВК «Быхаўскі» — Іна Сурмянкова, некаторыя іншыя кіраўнікі.

Недахопаў жа па-ранейшаму хапае, пачынаючы з аднатыповага кармлення грамадскага пагалоўя, непрацуючых аўтапаілак,адсутнасці вадапаення наогул да адсутнасці ў некаторых гаспадарках самай звычайнай саломы, як у СВК «Следзюкі».

Калі ў гэты час летась, па словах старшыні тамашняга сельвыканкама Жаны Кірылавай, у рацыёне жывёлы гэтай гаспадаркі меліся не толькі сена, сянаж, сілас, а і буракі, канцэнтраты, то цяпер, акрамя сена, яна нічога не атрымлівае. Дык адкуль жа будуць надоі і прывагі? А калі няма надояў, няма прывагаў, то няма і выручаных за прадукцыю грошай, каб аддаць людзям заробкі. Тут ужо сапраўды, хто не працуе, той і не есць, заўважыў кіраўнік раёна.

Дзмітрый Калееў сказаў таксама, што такія нарады будуць праходзіць і ў далейшым, каб там, дзе ёсць магчымасць, навесці і затым падтрымліваць парадак.

Трэба ўзмацніць кантроль за раздачаю кармоў грамадскаму пагалоўю, асабліва канцэнтратаў, за захаванасцю надоенага малака, бо ёсць факты яго крадзяжу, за працоўнаю і тэхналагічнаю дысцыплінаю ўсіх, ад каго залежыць вытворчасць малака і мяса.

Разам са спецыялістамі, старшынямі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, падкрэсліў напрыканцы апаратнай нарады Дзмітрый Міхайлавіч, павінны працаваць на запланаваны канчатковы вынік і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, якім у вырашэнні жыццёвых пытанняў без СВК ніяк не абыйсціся.

Мікола КОЛАСАЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт