27 апреля 2024, 19:04
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У купальскім карагодзе

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У купальскім карагодзе

Купалле з’яўляецца адным з самых шанаваных святаў у беларусаў, якое дайшло да нас з самай далёкай гісторыі народа. У глыбокай старажытнасці яно было неадрыўна звязана з культам адроджанага Сонца і сімвалізавала ў сваіх абрадах імкненне людзей да большай урадлівасці палеткаў, павышэнне прыплоду жывёлы, росквіту жыцця самаго народа.

Усё гэта сведчыла тысячагоддзямі і да гэтага часу ў пэўнай ступені сведчыць аб ягоным моцным маральна-энергетычным уздзеянні на людзей, якое і адчулі шматлікія ўдзельнікі купальскага свята, што сабраліся нядзельным вечарам 6 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы Быхава.

Пачалося яно з тэатралізаванага прадстаўлення, якое падрыхтавалі ды ладзілі работнікі і самадзейныя артысты Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў у мікрараёне Быхаў-1. Лейтматывам яго сталася праслаўленне праз вобразы Купаліча, Купалінкі ды іхніх чатырох памочніц асноўных добрых якасцяў і рысаў нашага народа — працавітасці, шчырасці, шчодрасці ды гасціннасці. Дзейства суправаджалася песенна-музычным афармленнем купальскай тэматыкі ў выкананні народнага калектыву «Дняпроўскія зоры».

Затым шматлікія гараджане ды госці акружылі купальскі касцёр, які ярка ўспыхнуў сярод ужо надыйшоўшай купальскай ночы. Ягонае полымя асвятляла радасныя твары людзей у карагодзе і, здавалася, сапраўды ачышчала іхнія целы ад хвароб, а душы — ад зайдрасці, злосці ды іншых непрыемнасцяў паўсядзённага жыцця...

Мікалай ІВАНОЎ

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт