2 мая 2024, 16:13
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы гімназіі Кацярына Нікіціна і Кацярына Віннікава

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы гімназіі Кацярына Нікіціна і Кацярына Віннікава

Вучаніцы ДУА «Гімназія г. Быхава» 11 і 9 класаў Кацярына Нікіціна і Кацярына Віннікава прынялі ўдзел у трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», які прайшоў у Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Дзяўчынкі сталі пераможцамі і былі ўзнагароджаны Дыпломамі ІІІ ступені.

Выпрабаванні, як для 9, так і для 11 класаў, прахадзілі ў тры этапы. Спачатку трэба было напісаць водгук на вершы паэта-юбіляра Васіля Зуёнка, якому ў гэтым годзе спаўняецца 80 год. Затым дзяўчаты выконвалі комплексную работу па арфаграфіі, марфалогіі і іншых раздзелах мовы. Апошняе заданне — вуснае выказванне.

Кацярына Нікіціна ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды прымала ўдзел ужо трэці раз, а Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджвалася і ў мінулым годзе. Выпускніца марыць стаць хірургам, таму мае намер паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Для Кацярыны Віннікавай гэта перамога таксама не першая. Восенню яна стала пераможцай абласной міні-алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў-удзельнікаў вочна-завочнай школы і была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. Зараз Каця рыхтуецца да чацвёртага этапа рэспубліканскай алімпіяды і будзе прадстаўляць на спаборніцтвах каманду Магілёўскай вобласці.

У гэтым годзе ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў з усіх раёнаў вобласці. Гэта вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі — школ, ліцэяў, гімназій, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Упершыню спаборніцтва прайшлі па 17 прадметах, 8 школьнікаў спрабавалі свае веды па кітайскаму языку.

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт