4 мая 2024, 12:06
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

У Быхаве адбыліся святочныя мерапрыемствы пад назваю «Бывай, шырокая Масленіца»

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
У Быхаве адбыліся святочныя мерапрыемствы пад назваю «Бывай, шырокая Масленіца»

У апошні дзень сёлетняга масленічнага тыдня, у нядзелю 22 лютага, на Кастрычніцкай плошчы Быхава адбыліся святочныя мерапрыемствы пад назваю «Бывай, шырокая Масленіца».

Гэты дзень сапраўды заканчвае перыяд масавага вяселля, святаў і папярэднічае пачатку Вялікага Посту працягласцю ў сем тыдняў перад Вялікаднем. Яшчэ гэтым днём у праваслаўі, а таксама ў народных традыцыях прынята дараваць людзям крыўды, кепскія ўчынкі, пакідаць іх у мінулым ды ісці ў будучыню з чыстым сумленнем.

Такая атмасфера і назіралася сярод быхаўчан, гасцей горада, што сабраліся на свята ў мінулую нядзелю. Для іх арганізатары падрыхтавалі шмат забаўляльных дзействаў, паслуг. Працавалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства, дзе можна было набыць розныя прадукты, стравы ад прадпрыемстваў грамадскага харчавання, у тым ліку бліны, як сімвалы сонечная Масленіцы, свежапрыгатаваныя шашлыкі ды іншае.

Разгарнулі гандаль мясной прадукцыяй СВК «Валадарскі», «Следзюкі», ААТ «Вараніно». Па даступных цэнах яны прапанавалі пакупнікам ялавічыну на любы густ. Асаблівым попытам карысталася «мармуровае» мяса з ААТ «Вараніно», якое вабіла вока вонкавым выглядам ды якое, па словах прадаўцоў, валодае выдатнымі смакавымі якасцямі.

Яшчэ вясковай прадукцыяй, але галоўным чынам прыватных гаспадароў, можна было пачаставацца на сельскіх падворках, арганізаваных СВК «Следзюкі» і ААТ «Вараніно».

Прапанавала сваю прадукцыю дрэваперапрацоўкі ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне», сярод якой знаходзіліся такія сучасныя матэрыялы як блок-хаўс, арыгінальны плінтус, а таксама прывабнага выгляду мэбля, іншыя тавары.

Працавалі пляцоўкі прыватных гаспадароў, сярод якіх выдзяліся рамеснікі: майстар ганчарных вырабаў з аграгарадка Смаліца Сяргей Кулажын і быхаўчанка, спецыяліст па вырабу самых розных прадметаў з газетнай паперы Кацярына Харашаева.

Самыя розныя забаўляльныя конкурсы, гульні, спаборніцтвы арганізавалі на плошчы для малых і дарослых установы адукацыі і культуры раёна. На стадыёне жадаючыя змаглі праехацца на запрэжанай канём павозцы, а па свабоднай частцы вуліцы Леніна шпарка імчаліся мікрааўтамабілі з бацькамі і дзецьмі.

Самая ж галоўная частка свята — тэатралізаванае мерапрыемства, прысвечанае Масленіцы, — адбылося на цэнтральнай пляцоўцы. Работнікі раённага цэнтра культуры паказалі касцюміраваныя пастаноўкі адпаведнай тэматыкі з элементамі сямейнага фальклору.

Затым гарэў ачышчальны касцёр, на якім пераўтварылася у дым і паляцела ў нябыт пудзіла Масленіца, як сімвал таго, што людзі павінны вызваляцца ад старога, зімовага, непатрэбнага ды настройвацца на новае, вясновае, сонечнае.

Доўгі час яшчэ потым гучалі на плошчы песні ў выкананні калектываў устаноў культуры раёна, самадзейных артыстаў, ішла танцавальная праграма.

Мікалай Ахрыменя

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт