10 мая 2024, 15:34
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

І згадаць страшна, і забыць нельга

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
І згадаць страшна, і забыць нельга

73 гады таму назад, 17 ліпеня 1942 года, адбылася адна з самых страшных трагедый на беларускай зямлі, у шматвекавой гісторыі нашага народа. Тым спякотным летнім днём фашысты спалілі вёску Красніца на Быхаўшчыне разам з усімі яе жыхарамі. Эсэсаўскія карнікі палічылі гэта помстай за збіты партызанамі непадалёку ад вёскі нямецкі самалёт, забралі жыцці сотняў нявінных старых, малых, жанчын.

Кожны год у гэты дзень у Красніцу з’язджаюцца нашчадкі сваякоў загінуўшых, каб аддаць даніну памяці ахвяраў фашысцкіх катаў. Традыцыйным стала правядзенне мітынгу-рэквіема, які сёлета меў назву «І згадаць страшна, і забыць нельга». Пачаўся ён словамі вядучых пра мужнасць савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адчайнае супраціўленне фашысцкай навале, вершаванымі радкамі пра перапыняныя жыцці, неадбыўшыяся радасці мацярынства, дзяцінства...

Пра непераходзячы боль памяці аб забітых і спаленых жыхарах вёскі Красніца, неабходнасць выхавання цяперашніх пакаленняў беларусаў на адначасова трагічных і слаўных старонках нашай гісторыі, каштоўнасць мірнага жыцця ў Беларусі гаварылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Нэла Шунькіна, старшыня Смаліцкага сельскага выканаўчага камітэта Ніна Клімянкова, першы сакратар раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Павел Кузняцоў.

У памяць аб усіх загінуўшых, спаленых, закатаваных фашыстамі ў тую страшную вайну да абеліскаў мемарыяльнага комплексу, помніку савецкаму воіну-вызваліцелю былі ўскладзены кветкі і гірлянды ад кіраўніцтва раёна і сельсавета.

Пад бомканне памінальных званоў прысутныя ўшанавалі памяць ахвяраў фашызму хвілінай маўчання.

Мікалай Ахрыменя

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт