13 мая 2024, 18:36
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Васіль Ляоцкі і Аляксандр Букетаў ўжо не першы год працуюць разам і заўсёды паказвалі высокія вынікі на жніве

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Васіль Ляоцкі і Аляксандр Букетаў ўжо не першы год працуюць разам і заўсёды паказвалі высокія вынікі на жніве

Найбольшага намалоту ў памеры 760 тон збожжа ў СВК «Следзюкі» дасягнуў сёлета экіпаж камбайна КЗС-1218 «Палессе» ў складзе камбайнераў Васіля Ляоцкага і Аляксандра Букетава. Яны ўжо не першы год працуюць разам і заўсёды паказвалі высокія вынікі на жніве.

— Летась мы нашмат пераўзышлі тысячны рубеж па намалоту зерня, — распавядае Васіль Васільевіч. — У гэтым годзе, па вядомых прычынах, сітуацыя з ўраджайнасцю збожжавых зусім іншая, адсюль і ніжэйшы паказчык. Разам з тым, мы стараліся рабіць акцэнты на адмысовыя падыходы да ўборкі палеткаў з рознымі культурамі з неаднолькавай прадукцыйнасцю, каб найбольш якасна ўбраць вырашчанае. Гэта тычылася, да прыкладу, розніцы паміж азімымі і яравымі культурамі, чыстымі і трохі засмечанымі пустазеллем участкамі ды іншых фактараў.

Увогуле, спрыяльнае надвор’е падчас жніва, гатоўнасць палеткаў да ўборкі, неблагое матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне кампаніі дазволіла правесці яе ў сціслыя тэрміны і якасна.

З 11 жніўня экіпаж Васіля Ляоцкага і Александра Букетава прыступіў да абмалоту прыватных участкаў збожжавых у аграгарадку Следзюкі.

Далей яны будуць ачышчаць камбайн ад пажніўных рэшткаў, праводзіць неабходныя работы па яго кансервацыі і падрыхтоўцы на захаванне да будучага жніва.

Наперадзе ў Васіля Васільевіча — праца на нарыхтоўцы кармоў на кукурузным палетку, а ў Аляксандра Анатольевіча — служба вадзіцелем на пажарным аварыйна-выратавальным пасту № 15 у аграгарадку Следзюкі, якую ён перапыніў на час свайго хлебаробскага водпуску.

Мікалай Ахрыменя,
Кацярына Свірыдзенка (фота)

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт