2 мая 2024, 05:16
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by

Мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у в. Студзёнка

  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
Мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў у в. Студзёнка

Мітынг памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны вёскі Студзёнка прайшоў пад назвай «Ніколі не забудзем». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, культуры, ветэраны вайны, моладзь, мясцовыя жыхары.

Для вёскі Студзёнка 26 чэрвеня 1942 года — трагічная дата. У гэты дзень былі па-зверску забіты, спалены жывымі 442 жыхары. Фашысты знішчылі веску цалкам. На абелісках — імёны бязвінных ахвяр той жудаснай трагедыі. Праз гады вёска Студзёнка адрадзілася з руін і попелу. Кожны год каля помнікаў і брацкіх магіл збіраюцца людзі, каб ушанаваць памяць спаленых жыхароў вёскі.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага Савету дэпутатаў Нэла Шунькіна адзначыла, што, нягледзячы на аддаленасць падзей, дагэтуль не суціхае ў сэрцах людзей боль страт. Наш абавязак — захоўваць памяць пра ахвяр, перадаваць з пакаленне ў пакаленне, каб нашчадкі ведалі, што такое фашызм, як гэта страшна і як важна зрабіць усё, каб такое больш ніколі не паўтарылася.

Старшыня Чарнаборскага сельвыканкама Ніна Нужкова ў сваім выступленні на мітынгу звярнулася да гістарычных падзей. Нагадала, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны за тры гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі фашысты ператварылі ў руіны 209 гарадоў, знішчылі 9200 вёсак, расстралялі, павесілі, замучалі і спалілі звыш 2 мільёнаў 200 тысяч грамадзянаў Беларусі.

Каб больш людзі не ведалі вайны, каб жылі пад мірным небам прагучалі шчырыя пажаданні ад настаўніцы ДУА «Глухскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ірыны Камышанцавай і вучаніцы гэтай жа ўстановы Анастасіі Акуловіч.

У памяць аб ахвярах вёскі Студзенка адбылася хвіліна маўчання. Да помнікаў і абеліскаў удзельнікі мітынгу ўсклалі гірлянды і кветкі.

Наталля ЛЕВАЧКОВА

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт