23 апреля 2024, 10:14
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by
Среда, 28 апреля 2021 13:13

Прафілактычная праца ў жылым сектары працягваецца. Быхаў

Прафілактычная праца ў жылым сектары працягваецца. Быхаў

Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць правядзенне прафілактычнай работы ў жылым фондзе.

Статыстыка ўсіх адбыўшыхся пажараў у жылым сектары паказвае: прычыны пажараў у жылым фондзе самыя разнастайныя — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, выкарыстанне няспраўнай электраправодкі і няспраўных электранагравальных прыбораў, неасцярожнае абыходжанне з агнём. Праверка жылых памяшканняў, абследаванне электра і ацяпляльнага абсталявання, прафілактычныя гутаркі і наглядная агітацыя — вось асноўныя напрамкі работы ў ходзе прафілактычных абыходаў.

Ратавальнікі праводзяць гутаркі з насельніцтвам пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, правяраюць стан электраправодкі, пячнога ацяплення, таксама вядзецца тлумачальная праца і ажыццяўляецца распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі МНС Рэспублікі Беларусь.

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт