25 апреля 2024, 00:00
rubeende
logo

Быховский

районный исполнительный комитет

официальный сайт

213352, г. Быхов, ул. Ленина, д.31
Приемная: 8 (02231) 79-641
E-mail: byhov_rik@mogilev.by
Суббота, 10 июля 2021 13:01

Прынялі ўдзел у сельскім сходзе

Прынялі ўдзел у сельскім сходзе

Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў вёскі Вараніно Следзюкоўскага сельскага выканаўчага камітэта.

Пачалося мерапрыемства з паказу аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў, дзе дзеці з захапленнем прымервалі баявую вопратку і вывучалі магчымасці пажарнага аўтамабіля.

У гэты час дарослае насельніцтва вёскі сабралася ў актавай зале сельскага дома культуры, дзе быў прадэманстраваны прафілактычны фільм. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дмітрый Краснапёраў давёў да ўдзельнікаў сходу аператыўнае становішча з надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі раёна і падрабязна спыніўся на праблематыцы пакіданні дзяцей без нагляду.

Па завяршэнні мерапрыемства прысутным былі дадзены адказы на пытанні, распаўсюджаная навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС Рэспублікі Беларусь.

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Сяргей Ісаенка

     Гуманитарное сотрудничество Книга «Память Быховского района» Пилотная программа Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время #ПознайБеларусь Вниманию председателей и членов садоводческих товариществ

Разработка и сопровождение
КУП «МОЦИС», г. Могилев

© 2018г.
Быховский районный исполнительный комитет
Официальный сайт